Праграму кандыдата Цярэшчанкі выканае Пракаповіч

Кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка абяцаў у выпадку свайго абрання зрабіць беларускі рубель канверсоўным. Гэты пункт праграмы альтэрнатыўнага кандыдата з іроніяй каментавалі афіцыйныя СМІ.

А 17 снежня дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведаміла, што да 2015 году беларускі рубель стане свабодна канверсоўнай валютай. У гэтым Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку запэўніў кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.