Праходзіць ператрус на кватэры Кобеца

У кватэры Уладзіміра Кобеца, кіраўніка перадвыбарнага штаба Андрэя Саннікава, адбываецца ператрус. Пра гэта "Народнай Волі" паведаміла жонка Уладзіміра Ульяна.

Уладзімір Кобец быў затрыманы 21 снежня ў сябе дома і зараз знаходзіцца ў ізалятары КДБ.