Пракаповіч: Расійскі рубель не стане адзінай валютай АЭП

Кіраўнік Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч падтрымлівае ідэю ўвядзення адзінай валюты ў межах Адзінай эканамічнай прасторы. Пра гэта ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Для Беларусі, Расіі і Казахстана, на яго думку, "пераход на адзіную валюту — гэта нармальная перспектыва".

Пракаповіч мяркуе, што ў ролі такой валюты выступіць новая грашовая адзінка. Расійскі рубель, як было заяўлена, не здолее выканаць функцыю адзінай валюты АЭП.