Пракуратура: Бябенін у момант смерці быў вельмі п’яны
Паводле папярэдніх высноваў эксперта, які праводзіў ускрыццё цела Алега Бябеніна, у момант смерці журналіст знаходзіўся ў цяжкай ступені алкагольнага ап’янення. Такую інфармацыю падае пракуратура Мінскай вобласці, паведамляе БелаПАН. Цяпер ладзіцца комплексная судова-медыцынская экспертыза. Апроч таго, прызначаны шэраг іншых экспертыз, скіраваных на вывучэнне ўсіх магчымых версій здарэння. Асноўнай жа ж версіяй дагэтуль застаецца самазабойства.