Пракуратура не скасавала папярэджанне за дыскрэдытацыю Беларусі
Берасцейская абласная пракуратура не змяніла папярэджанне актывісту прадпрымальніцкага руху "Перспектыва" Віктару Чайкоўскаму, паведамляе Радыё Свабода. Раней Чайкоўскага папярэдзілі, што ягоныя меркаванні, агучаныя ў медыях, могуць быць расцэненыя як дыскрэдытацыя Беларусі ў замежных СМІ. У адказе з пракуратуры адзначаецца, што падставай для папярэджання сталі "пастаянныя неаб'ектыўныя каментары ў СМІ, у тым ліку і замежных, у Інтэрнэце".
Віктар Чайкоўскі накіроўваў ў пракуратуру прапанову прадставіць ў Нацыянальны сход законапраект, які скасаваў бы артыкул пра адказнасць за дыскрэдытацыю Беларусі. Аднак супрацоўнікі пракуратуры на гэтую прапанову не адказалі.