Пракуратура выявіла парушэнні правоў асуджаных
У часе праверак пракуратурай Брэсцкай вобласці ў папраўчых калоніях і ізалятарах часовага ўтрымання ў Баранавіцкім раёне былі выяўленыя шматлікія факты, калі кіраўнікі прадпрыемстваў скасоўвалі працоўныя дамовы з асуджанымі на папраўчыя работы, не папярэдзіўшы пра гэта адміністрацыю папраўчых устаноў. Акрамя таго, несвоечасова пералічаліся грошы, якія зараблялі асуджаныя. Выпадкі фінансавых злоўжыванняў назіраліся і ў Івацэвіцкім раёне. Так, выкрыты факт, калі з дазволу бухгалтара папраўчай калоніі № 22 пакараныя пазбаўленнем волі асобы не атрымлівалі ў тэрмін грашовых пераводаў на сваё імя.
Паводле звестак пракуратуры, таксама выяўлены факты, калі парушаліся прававыя нормы медыцынска-санітарнага забеспячэння асуджаных.
“Радыё Свабода”
Паводле звестак пракуратуры, таксама выяўлены факты, калі парушаліся прававыя нормы медыцынска-санітарнага забеспячэння асуджаных.
“Радыё Свабода”