Пракурор папрасіў для Шчукіна месяц арышту

Месяц арышту і кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 500 тысяч рублёў запатрабаваў для праваабаронцы Валерыя Шчукіна ў якасці пакарання дзяржаўны абвінаваўца.
Пракурор таксама заявіў, што Шчукін павінен аплаціць 170 тысяч рублёў штрафу, нібыта не выплачаныя ім яшчэ ў 1999 годзе за ўдзел у “Маршы Свабоды”.

65-гадоваму праваабаронцу і журналісту абвінавачваюць у абразе членаў і працаўнікоў выбарчых камісій падчас кампаній па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склікання.

Праваабаронцу абвінавачваюць у абразе старшыні акруговай камісіі Алы Калеснік; намесніка старшыні Таццяны Укражэнкі; члена камісіі Надзеі Агеевай; члена абласной камісіі Таццяны Буевіч.

Пасля выбараў у мясцовыя Саветы, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 года, праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што члены выбаркамаў удзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў выбараў.

Прысуд Шчукіну будзе вынесены ў 14.00.

Хартыя’97