Пракурор патрабуе для Андрэя Кіма 2 гады турмы
У Цэнтральным судзе Мінску працягваецца працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту. Сёння распачаліся судовыя спрэчкі. Як паведамляе "Наша ніва", 2 гады турмы патрабуе пракурор для Андрэя
Кіма. Аляксею Бондару і Арцёму Дубскаму ён запатрабаваў 2 гады хіміі, іншым — 2,5 года
хіміі, але без накіравання ў месцы адбыцця пакарання.