Пракурор патрабуе для Віктара Каліны 6 гадоў зняволення

Першаймайскі раённы суд Мінску працягвае разгляд справы Віктара Каліны і яго жонкі Святланы. Пракурор патрабуе для спевака 6 гадоў зняволення. Нагадаем, Віктар і Святлана Каліна абвінавачваюцца ў махлярстве. Па версіі следства, яны прадалі ў Расіі свой аўтамабіль «Мерседэс-500», а пасля заявілі аб яго ўгоне ды атрымалі страхавую кампенсацыю ў памеры 34 тысячы долараў.

Каліны кажуць, што невінаватыя, а сталі ахвярамі правакацыі.