Пракурор просіць суд пакараць Азарку штрафам – 15,5 мільёнаў

Прадстаўнік пракуратуры просіць нясвіжскі суд пакараць моладзевую актывістку Насту Азарку штрафам у памеры 500 базавых адзінак (15,5 мільёнаў рублёў). Ён настойвае на тым, што склад злачынства даказаны: агітацыя за арганізацыю, паклёп на БРСМ, удзел у пасяджэннях незарэгістраванай арганізацыі, вывешванне расцяжак.

Наста Азарка ў апошнім слове сказала, што прызнае сваю памылку, што гуляла ў дзіцячыя гульні. Але заявіла, што не спыніць грамадскай дзейнасці і будзе дамагацца, каб арганізацыю зарэгістравалі.

Каля суда збіраюцца людзі з белымі і чырвонымі кветкамі, паведамляе сайт nn.by.

Дарэчы, падтрымаць Насту Азарку прыехаў Павел Севярынец, які толькі сёння раніцай выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Брэсце.