Пракурорскія праверкі па "аўтарэферэндуме" дабраліся да Брэста
Ініцыятараў "аўтарэферэндуму" з Брэста выклікалі ў абласную пракуратуру, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ. Выклікі атрымалі Ўладзімір Красько, Анатоль Ярмак, Сяргей Кавалько, Віталь Коўш. Нагадаем, на працягу апошняга тыдня выклікі ў пракуратуру атрымалі актывісты ПБНФ з усёй краіны. У пракуратуры ім задавалі пытаньні наконт таго, калі і дзе адбываўся сход ініцыятыўнай групы па "аўтарэферэндуме", колькі людзей у ім удзельнічала.
У пракуратуру былі выкліканы кіраўнік ПБНФ Аляксей Янукевіч, а таксама сябры Партыі з Магілёва, Віцебска, Смалявічаў і Лідчыны. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік групы Ігар Лялькоў, пракурорскія работнікі дзейнічаюць па ініцыятыве Цэнтравыбаркаму
Лялькоў: "Цэнтральная камісія па выбарах і рэферэндумах даручыла ці папрасіла (я не ведаю, як тут правільна юрыдычна сказаць) пракуратуру праверыць факт адбыцця сходу і прысутнасці сябраў інцыятыўнай групы на сходзе".
Як паведаміў сп.Лялькоў, адказ з ЦВК наконт рэгістрацыі ініцыятыўнай групы павінен прыйсці 14 траўня.