Пракуроры Пінскага раёну чыталі беларускія вершы

У Брэсцкай абласной пракуратуры адбыўся конкурс чытальнікаў, які накіраваны на выяўленне аратарскага майстэрства ўдзельнікаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла намесніца начальніка аддзелу пракуратуры Брэсцкай вобласці Ірына Чарняўская:
“Чыталі “Песню пра зубра”, шмат беларускіх аўтараў і сучасных паэтаў. Дзіцёнак у нас быў запрошаны, адкрываў конкурс, чытаў верш Янкі Купалы”.

Агулам дэкламавалі творы айчыннай і сусветнай класікі больш за 30 супрацоўнікаў пракуратуры з ўсёй вобласці. У намінацыі "За лепшае чытанне беларускіх аўтараў" перамогу атрымалі памочнікі пракурора Пінскага раёна, якія дэкламавалі вершы Яўгеніі Янішчыц.