Прапануецца возера. За 65 долараў
У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці праз аўкцыён прадаецца права арэнды тэрмінам на дзесяць гадоў возера Секлы.
Возера плошчай 98 гектараў знаходзіцца ў двух кіламетрах ад пасёлка Відзы. Пачатковая цана лота складае 196 тысяч рублёў, або 65 долараў.
Пераможца аўкцыёна атрымае права весці прамысловае рыбалоўства і ладзіць платную аматарскую лоўлю.
У Секлы водзяцца ляшчы, шчупакі і плотка. Падаць заяўкі на ўдзел у аўкцыёне можна да 21 лютага, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".