Прапрэзідэнцкая “Белая Русь” прызначыла дату першага з’езда

Першы з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” адбудзецца ў сакавіку 2008 года. Пра гэта паведаміў яго кіраўнік міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Паводле яго словаў, цяпер ідзе распрацоўка праграмы, якая, у прыватнасці, прадугледжвае “развіццё супрацоўніцтва з арганізацыямі і партыямі”. “Белая Русь” ужо налічвае больш за 50 тысяч чалавек і Радзькоў прагназуе далейшы рост яе шэрагаў, паведамляе БЕЛТА.

Адзначым, што на многіх прадпрыемствах працаўнікоў прымушаюць уступаць у гэтую арганізацыю. Мяркуецца, што “Белая Русь” стане прапрэзідэнцкай палітычнай партыяй.