Прапускная здольнасць пункта "Беняконі" ўзрасце ўдвая

Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць памежнага пункта "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы ўзрасце ўдвая. У новым рэжыме адрамантаваны пункт пропуску пачне працаваць у ліпені, піша "БелТА". Раней "Беняконі" маглі прапусціць у суткі 1120 чалавек. Пасля рэканструкцыі гэтая лічба ўзрасце да 2,5 тысяч. Замест 30 аўтобусаў пункт пропуску будзе разлічаны на 65, замест 200 грузавых аўто і 550 легкавікоў — на 350 і 635 адпаведна.

На дадзены момант перабудаваныя палосы руху (цяпер іх па дзве на ўезд і выезд) і памяшканні для дагляду. Завяршаецца рэканструкцыя аб'ектаў сэрвісу: гасцініцы, кафэ, пункта тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў.