Прараба і інжынера пакаралі за смерць на віцебскай плошчы Перамогі

Прысуд прарабу і інжынеру-электрыку, якіх прызналі вінаватымі ў гібелі 22-гадовага рабочага падчас рэканструкцыі плошчы Перамогі, вынесены днямі ў Віцебску.   Малады мужчына загінуў ад удара электратокам літаральна за пару дзён да ўрачыстага адкрыцця плошчы пасля рэканструкцыі напрыканцы 2009 года.

Ён займаўся абсталяваннем аднаго з фантанаў. Як высветлілі праваахоўчыя органы, рабочы быў п’яны. Ён дакрануўся да адкрытага кабеля і атрымаў смяротны ўдар токам. Прараба і інжынера пакаралі за тое, што яны дапусцілі нецвярозага чалавека да працы ды не пракантралявалі бяспеку на аб’екце. Абодва пазабаўлены сваіх пасад ды пакараны абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.