Прараба з Беларусі забіла токам на будоўлі ў Маскве

У сталіцы Расіі ахвярай няшчаснага выпадку стаў працаўнік з Беларусі. Ён атрымаў смяротны ўдар токам. Трагічны інцыдэнт адбыўся ў раёне дома 16 корпус 3 па вуліцы Запаведнай. Там зараз вядуцца будаўнічыя працы - менавіта імі кіраваў 29-гадовы беларускі прараб. Аглядаючы аб'ект, ён узяў у рукі кавалак электракабеля, які быў пад напругай.

Ад атрыманага разрада мужчына сканаў на месцы. Па гэтым факце прызначаная праверка. Па звестках сайта "Росбалт", прычынай няшчаснага выпадку сталася парушэнне тэхнікі бяспекі.