Праспявай "Океан Ельзи" па-беларуску і атрымай 2 квіткі на канцэрт

Еўрарадыё спяшаецца на дапамогу усім, хто не можа дастаць квіткі на "Океан Ельзи". Два запрашэнні чакаюць ахвочых перакласці "Дольчэ Віту" на беларускую мову. Каб атрымаць 2 квіткі:

1. Праслухай песню "Дольче Вита".

2. Перакладзі тэкст песні на беларускую мову:


Що ж ти не йдеш,
Всi вже прийшли.
Кожному з нас
Щастя знайшли.

Сонце, залишилося лиш ти,
Сонце, ну куди тобi iти?

Падає вниз
Клоун на бiс
Князь б’є чолом
Ту ж, пiд столом.

Сонце, залишилося лиш ти.
Сонце, ну куди тобi iтиi
Бачиш, тут вже зовсiм iнший свiт.
Кажуть, в них тут правда на обiд.

Кому тут тюрма,
Кому – дольче вiта.

Ей, не мовчи
Праведним сном,
Лiпше нiiде,
Нiж пiд столом.

Сонце, напиши усiм листи.
Сонце, поки є куди iти.
Бачиш, тут вже зовсiм iнший свiт.
Кажуть, в них тут правда на обiд.

3. Свой варыянт дашлі нам на пошту [email protected] (у тэме пазнач "Океан Ельзи") да 20:00 cерады 5 траўня.

У сераду 5 траўня з 21:00 да 22:00 у жывым эфіры Еўрарадыё дыджэй Лена Сідоза разам з беларускім літаратарам Сяргеем Балахонавым, які мае вялікі досвед у перакладзе песень, ацэняць беларускія "Дольчэ Віты" і абяруць самую мілагучную. Пераможцу дастануцца 2 квіткі на канцэрт "Океан Ельзи" ў мінскім Палацы спорту.

Нагадаем, беларускія гастролі "Океан Ельзи" пройдуць па 6 гарадах:

11 траўня Гродна (клуб "Парламент")
12 траўня Мінск (Палац спорту)
13 траўня Віцебск (клуб "Энергія")
17 траўня Брэст (Лядовы палац)
18 траўня Баранавічы (Лядовы палац)
19 траўня Гомель (Лядовы палац)

Еўрарадыё пра "Океан Ельзи":
Новы кліп Океана Ельзи на песню "Більше для нас" (глядзець)
"Салодкае жыццё" дабярэцца і да Гродзенскага "Парламенту"
Сёння Океан Ельзи выпускае альбом "Dolce Vita"
Вакарчук пра альбом "Вночі": "Часам і мне хочацца апрануць пінжак з кашуляй" (інтэрв'ю)