Прасы-шпіёны трапілі ў Расію

Прасы, чайнікі і тэлефоны абсталявалі адмысловымі чыпамі. Варта было ўключыць такі шпіёнскі прыбор ў сетку, як ён свабодна падключаўся па Wi-Fi да любых неабароненых кампутараў у радыусе 200 метраў, паведамляе НТВ.
Пры гэтым гаспадар нават нічога б не западозрыў.



Глеб Паўлаў, тэхнічны дырэктар кампаніі — мытнага брокера: “Вы нават не заўважыце, што ён рассылае нешта. Ніводны сістэмны адміністратар не заўважыць атаку, бо яна адбылася не звонку, не праз Інтэрнэт, а знутры”.
Выявілі тэхніку са шпіёнскімі чыпамі выпадкова. Яшчэ да адпраўкі з Кітая расійскіх спецыялістаў насцярожыла вага ўпаковак — яна адрознівалася ад заяўленай у дакументах.



Ад буйной партыі тавару давялося адмовіцца. Зрэшты, амаль 30 прасаў, чайнікаў, тэлефонаў і відэарэгістратараў усё ж паспелі разысціся ў пецярбургскіх крамах. Акрамя таго, невядома, ці пастаўлялася хітрая тэхніка ў іншыя рэгіёны Расіі.