Пратасевіч: у рэзалюцыі Еўрапарламента Мінску могуць паставіць умовы
Рэзалюцыю па Беларусі можа прыняць на наступным тыдні Еўрапарламент. Яе зместам у экслюзіўным інтэрвію Еўрарадыё падзяліўся старшыня Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Яцэк Пратасевіч: "Калі Рэзалюцыя будзе прынятая, то там, па-першае, будзе выражаная падтрымка рашэння Савета ЕС аб працяванні візавых санкцыі ў адносінах да беларускіх чыноўнікаў з адначасовым іх замарожваннем. Па-другое, падтрымка рашэння Савета аб пачатку падрыхтоўкі фармальнай дамовы паміж Беларуссю і ЕС па таннейшых візах. І па-трэцяе, лічу, што мусіць быць таксама параграф пра прадстаўніцтва Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Еўранэст з выразным выражэннем меркавання, што дэмакратычная апазіцыя мусіць быць там прадстаўленая".
Нагадаем, што Еўранэст — гэта парламенцкая структура праграмы "Усходняе Партнёрства". У яго склад увойдуць 60 дэпутатаў Еўрапарламента і 60 дэпутатаў з краін-удзельніц "Усходняга Партнерства" (па 10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны).
Яцэк Пратасевіч не выключае мажлівасці, што ў рэзалюцыі будуць прадстаўленыя ўмовы да беларускага ўраду, як гэта было ў студзеньскай рэзалюцыі Еўрапарламента. Там дакладна мусяць быць заклікі да беларускага ўраду зрабіць пэўныя крокі.
Яны будуць тычыцца зменаў у сферах выбарчага права, крымінальнага права, свабоды для партый і НДА, павагі аўтаноміі нацыянальных меншасцяў і іх магчымасці быць прадстаўленымі дэмакратычна абіранымі асобамі, а не асобамі, прызначанымі ўрадам.