Пратэстанцкі пастар Бакун — на Акрэсціна, Лукасік адпушчаны

Пратэстанцкага пастара Антона Бакуна змясцілі ў мінскі прыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна. Міліцыянты склалі на яго пратакол за тое, што ён ладзіў несанкцыянаванае ўладамі набажэнства. Заўтра справу Бакуна будзе разглядаць суд Цэнтральнага раёна сталіцы.

Другі затрыманы міліцыяй пратэстанцкі пастар грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік адпушчаны.

Радыё Свабода