Праўладны кандыдат парушае выбарчае заканадаўства (фота)
Кандыдат у Гродзенскі абласны савет Сяргей Саўко распаўсюджвае агітацыйныя плакаты без выходных дадзеных друкарні. Саўко працуе дырэктарам Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ён балатуецца на безальтэрнатыўнай аснове па Бярозаўскай выбарчай акрузе №34. Нагадаем, што, паведле існуючага ў Беларусі выбарчага заканадаўства, уся друкаваная агітацыйная прадукцыя павінна ўтрымліваць звесткі пра арганізацыі ці асобаў, адказных за іх выраб, а таксама пра наклад. Распаўсюд ананімных друкаваных агітацыйных матэрыялаў забаронены.