Праваабаронца Леанід Свецік абскардзіць прысуд Віцебскага абласнога суду
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь прызначыла дату разгляду касацыйных скаргаў віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка і ягонага адваката Паўла Сапелкі на прысуд Віцебскага абласнога суду. Разгляд справы адбудзецца 15 верасня ў памяшканні Вярхоўнага суду. Нагадаем, што 16 ліпеня 2009 года праваабаронцу Леаніда Свеціка пакаралі штрафам у памеры 900 базавых велічыняў (больш за 11 тыс. долараў), абвінаваціўшы яго ў распальванні нацыянальнай і расавай варожасці, паведамляе сайт spring96.org.