Праваабаронца Наста Лойка дапытаная ў КДБ у якасці сведкі

Праваабаронца Наста Лойка 4 студзеня дапытаная ў КДБ у якасці сведкі аб падзеях 19 снежня ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Як паведамляюць праваабаронцы, паколькі дзяўчына дала падпіску аб неразгалошванні, падрабязнасці допыту яна паведаміць не можа. Паводле слоў Лойкі, большасць пытанняў датычылася яе ранейшай актыўнасці ў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт".

Нагадаем, у прыватным доме Лойкі ўчора супрацоўнікамі КДБ быў праведзены вобыск.