Праваабаронца просіць Генпракуратуру не дапусціць расстрэлу асуджаных
Брэсцкі юрыст Раман Кісляк накіраваў у Генеральную пракуратуру ліст. Ён просіць не дапусціць расстрэлу асуджаных на смерць Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі. Іх індывідуальныя паведамленні былі зарэгістраваныя ў Камітэце па правах чалавека ААН адпаведна 6 і 18 снежня. У каментары Еўрарадыё Кісляк патлумачыў:
Кісляк: "Нядаўна Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук былі расстраляныя незалежна ад таго, што іх звароты былі зарэгістраваныя ў Камітэце. Дзяржава не спрабуе даказаць правільнасць сваёй абскарджанай пазіцыі. Фактычна, расстраляўшы грамадзянаў, дзяржава парушае 61-ы артыкул Канстытуцыі: права скардзіцца ў міжнародныя арганізацыі ператвараецца ў фікцыю. Яна адкідвае і ўласна ёй падпісаны факультатыўны пратакол да Пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах".
Гродзенцы Грышкаўцоў і Бурдыка скардзяцца на тое, што сведчанні супраць іх былі здабытыя з прымяненнем катаванняў, і што яны не маглі скарыстацца сваім правам на абарону. Андрэй Бурдыка мае псіхічныя адхіленні, што зафіксавана ў медыцынскіх дакументах і патрабавала адпаведнай тэрапіі.
Суд прызнаў абодвух вінаватымі ў трайным забойстве, якое яны ўчынілі ў кастрычніку 2009 года ў Гродне. Пры гэтым Грышкаўцоў і Бурдыка пакінулі ў жывых хлопчыка школьнага ўзросту, узялі яго з сабой з месца злачынства, загадаўшы маўчаць.