Праваабаронца Вольга Карач атрымала Радэбольскую прэмію
Віцебская праваабаронца Вольга Карач стала лаўрэатам міжнароднай Радэбойльскай прэміі “За мужнасць”, паведамляе Радыё Свабода. Прэмія названая ў гонар нямецкага мястэчка Радэбойль (прыгарад Дрэздэна). Там у 1645 годзе было падпісана перамір'е і такім чынам пакладзены канец Трыццацігадовай вайне — аднаму з першых міжеўрапейскіх канфліктаў. Ад 2004, раз на два гады, Радэбойльская прэмія мужнасці прысуджаецца грамадскаму дзеячу з Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы за заслугі ў справе абароны грамадскіх інтарэсаў, аховы прыроды і правоў чалавека. Сёлетнюю лаўрэатку адзначылі як аўтара праекту, скіраванага на захаванне прававой законнасці, а таксама на развіццё грамадзянскай супольнасці ў складаных умовах.
У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі таксама былі прадстаўнікі Беларусі: журналіст Аляксей Кароль і праваабаронца Алег Воўчак. Сёлетняя цырымонія ўручэння прэміі, памер якой складае € 5000, па традыцыі адбудзецца ў знакамітай старадаўняй радэбойльскай Царкве Міру пры канцы тыдня.