Праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму прынеслі позву на допыт у КДБ
Гомельскага праваабаронцу Анатоля Паплаўнага сёння раніцай выклікалі па тэлефоне на допыт ва ўпраўленне КДБ. Паплаўны адмовіўся і запатрабаваў позву. Супрацоўнік спецслужбы, які прадставіўся маёрам Марынічам, паабяцаў позву падвезці цягам дня. Позву на 12 гадзін дня 13 студзеня прывезлі проста на працу. Праваабаронца выклікаецца для апытання, але невядома па якой справе, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".