Праваабаронцы пачалі маніторынг выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў
Беларускі Хельсінскі камітэт і незарэгістраваны праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясцілі пра пачатак кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Алесь Бяляцкі, за выбарамі яны назіраюць ужо 10 гадоў. Бліжэйшыя выбары ім асабліва цікавыя з-за зменаў, унесеных у выбарчае заканадаўства. Алесь Бяляцкі: “Мы хочам паглядзець, якім чынам гэтыя змены паўплываюць на ўсе этапы выбарчага працэсу. Мы арганізоўваем назіранне больш як у 20 рэгіёнах Беларусі, у якіх пражывае большая палова выбаршчыкаў. Тая фактура і той аналіз сітуацыі, які будзе зроблены па гэтых рэгіёнах, дасць дастаткова аб’ектыўныю карціну таго, што адбываецца з гэтай выбарчай кампаніяй, у якой шкале напругі, празрыстасці і дэмакратычнасці будуць праходзіць гэтыя выбары”.
Па яго словах, на апошнім этапе выбараў, падчас галасавання БХК і “Вясна” накіруюць на выбарчыя ўчасткі каля 300 назіральнікаў. А да гэтага часу будуць збіраць інфармацыю ад назіральнікаў кандыдатаў у дэпутаты.
Назіральнікі ад правабарончых арганізацый, па словах Алеся Бяляцкага, сабраныя факты магчымых парушэнняў на выбарах не будуць самастойна накіроўваць у суд. Але, кажа, будуць заахвочваць рабіць гэта назіральнікаў ад кандыдатаў у дэпутаты.