Праваабаронцы ў Дзень абароны правоў чалавека панясуць петыцыю прэзідэнту

Сёння адзначаюць Дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Генасамблея абвясціла дэкларацыю агульнай нормай, да дасягнення якой павінны імкнуцца народы ўсіх краін, беручы пад увагу, што дэкларацыя з’яўляецца вялікім крокам наперад на шляху чалавечага прагрэсу.

Як нагадвае “Радыё Свабода”, беларускі праваабарончы рух фармальна пачаўся пры канцы 1980-х, калі быў створаны “Мартыралог Беларусі”. Але значная частка грамадскіх праваабарончых арганізацыяў з’явілася ў сярэдзіне 1990-х: Беларускі Хельсінскі камітэт, “Вясна”, “Праваабарончы альянс”, “Над бар’ерам”.

Цяпер большасць з іх Міністэрства юстыцыі пазбавіла рэгістрацыі.

10 снежня беларускія праваабаронцы панясуць петыцыю аб адмене смяротнага пакарання ў Адміністрацыю прэзідэнта.