Праваабаронцы звяртаюцца ў ААН па падзеях у Беларусі
Шэраг праваабарончых арганізацый, грамадзянскіх актывістаў і неабыякавых грамадзян даслалі 23 снежня афіцыйны зварот да Працоўнай групы ААН па адвольных затрыманнях і Спецыяльнага дакладчыка ААН па катаваннях. У зваротах з указаннем крыніцаў паведамляецца пра выпадкі затрыманняў і арыштаў, а таксама жорсткага абыходжання і катаванняў беларускіх грамадзян, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты, напярэдадні і пасля выбараў 19 снежня.
Сярод згаданых фактаў: судовыя працэсы над выпадковымі мінакамі, пратакол на глуханямога чалавека, які нібыта крычаў антыдзяржаўныя лозунгі, беспадстаўныя затрыманні моладзевых актывістаў і праваабаронцаў, штурмы офісаў праваабарончых арганізацый, умовы ўтрымання кандыдатаў у прэзідэнты ў ізалятары КДБ.
Нагадаем, 21 снежня Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала сваю занепакоенасць у сувязі з гвалтам пасля прэзідэнцкіх выбараў і выкраданнем кандыдатаў у прэзідэнты, ды заклікала неадкладна вызваліць затрыманых.