Правабаронца дамогся складання Акту маёмасці на беларускай мове

Жыхар Баранавічаў Сяргей Гоўша дамогся ад уладаў, каб акт землеўладкаваньня яму зрабілі на беларускай мове. Раней "Брэстгіпразем" пісьмова адмовіў Гоўшу ў гэтым, адказаўшы, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы і няма парушэння ў тым, што Акт землеўладкавання выкананы на адной з іх.  Дырэктар "Брэстгіпразему" пры гэтым пагражаў, што калі Гоўша не падпіша акт, "Белгіпразем" будзе разбірацца з ім у судовым парадку. Тады праваабаронца абскардзіў рашэнне чыноўніка ў Дзяржкамітэт Беларусі па маёмасці.

Старшыня Дзяржкамітэту Кузняцоў адказаў на беларускай мове: "Баранавіцкаму філіялу РУП "Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры" дадзенае заданне аб складанні дакументацыі па Вашай справе на беларускай мове"