Праваслаўныя святары просяць ахвяроўваць больш
Сталічны Елізавецінскі манастыр павялічыў сумы царкоўных трэбаў. Напрыклад, за абедню сёння ў адзіным на ўвесь Мінск манастыры вас папросяць ахвяраваць не ранейшыя 3, а ўжо 5 тысяч рублёў. Святары тлумачаць падвышэнне сумы ахвяраванняў павелічэннем царкоўных расходаў Сястра Ірына з Елізавецінскага манастыра тлумачыць, што падвышэнне сумы трэбаў — царкоўных ахвяраванняў — вымушанае. Доўгі час манастырскія трэбы ў Мінску былі найніжэйшыя ва ўсёй Беларусі.
Сястра Ірына: “Так распарадзілася нашае духавенства. Паставілі перад фактам. Справа ў тым, што трэбы ў нас доўгі час былі як адно ахвяраванне, самыя танныя ў Беларусі. Псалтыр, Саракавуст… Усе нават здзіўляліся, чаму ў нас гэткія нізкія трэбы. Сума гэтая — гэта ахвяраванне, лічыцца. Ой, гэта было і абедня — 3 тысячы, і Псалтыр — 3 тысячы”.
Пры гэтым у праваслаўнай царкве падкрэсліваюць: новыя сумы, якія з’явіліся насупраць шэрагу рэлігійных абрадаў — менавіта ахвяраванні і маюць выключна добраахвотны характар. Пры гэтым, як запэўніў Еўрарадыё прэс-сакратар Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення Андрэй Петрашкевіч, кожная абшчына самастойна вырашае, колькі грошай прасіць у прыхаджанаў на царкоўныя патрэбы.
Андрэй Петрашкевіч: “Прыхаджанін падтрымлівае храм сваёй ахвярай — гэткім чынам, яму не прадаюць паслугу,тавар. Калі ў храмах стаяць служкі са скрынкамі і прымаюцца ахвяраванні, калі яны кажуць: гэта каштуе столькі — гэта няслушны адказ! Мы можам рэкамендаваць Вам такую велічыню ахвяраванняў ці такую. Цэнтралізавана гэта ніколі і нікім не рэгулюецца. Гэта пытанне, якое ў кожным храме, у кожным прыходзе, у кожным манастыры асэнсоўваецца на свой лад”.
Падвышэнне сумы ахвяраванняў – мера вымушаная, запэўнівае Еўрарадыё Андрэй Петрашкевіч. Святары просяць прыхаджанаў ахвяроўваць больш з-за падаражэння жыцця і, адпаведна, падвышэння царкоўных расходаў.
Андрэй Петрашкевіч: “Калі падвысіліся кошты будматэрыялаў, калі трэба здзяйсняць надзённы рамонт, калі трэба набыць новыя святарскія ўборы замест зношаных і тысячы-тысячы іншых прычын, па якіх для ўтрымання храма, манастыра, прыходу патрэбныя сродкі – калі тысячы гэтых прычын прыводзяць да таго, што нам трэба крыху больш даходаў, чым было раней, то мы можам прасіць нашых прыхаджанаў з разуменнем паставіцца да таго, што мы просім крыху павялічыць ахвяраванні. І без таго сціплыя”.
Дарэчы, кошты на тавары, выкладзеныя ў царкоўных лаўках, у тым ліку і ў Елізавецінскім манастыры, сёння ўсё яшчэ застаюцца на ранейшых пазіцыях. Крыжыкі, кнігі, абразы, за якія плаціць абавязкова, не падаражэлі ані на рубель.
Фота з www.obitel-minsk.by