Праваслаўныя святкуюць Нараджэнне Хрыстова

7 студзеня праваслаўныя вернікі ў Беларусі святкуюць Нараджэнне Хрыстова Мінулай ноччу ва ўсіх храмах Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы пачаліся святочныя набажэнствы, якія працягнуцца і сёння.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі прыме ўдзел у боскай літургіі, якая пачнецца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў 10 гадзін, а таксама ў каляднай вячэрні ў 16 гадзін, паведамляе БелаПАН. Плануецца, што гэты ж сабор наведае кіраўнік дзяржавы.

У сваім калядным пасланні ўладыка Філарэт нагадаў, што ў 2010 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня перанясення з Кіева ў Полацк мошчаў святой заступніцы Беларусі Еўфрасінні.


Фота: БелаПАН