Праваслаўныя сёння святкуюць Яблычны Спас
Праваслаўныя святкуюць 19 жніўня, Перамяненне Гасподняе — або Яблычны Спас.
Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе "перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло". Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. "І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: "Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!", — стаіць у Евангеллі.
Лічыцца, што на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што сённяшняе свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.
На Спаса у цэрквах свянцалі яблыкі і іншую садавіну. У гэтае свята робіцца паблажка тым, хто трымаецца посту — дазволена спажываць рыбу і віно, піша "Наша ніва".