Праваслаўныя вернікі Беларусі святкуюць Вадохрышча

У праваслаўных вернікаў Беларусі сёння адно з вялікіх царкоўных святаў — Вадохрышча. На Вадохрышча ў цэрквах ладзіцца асвячэнне вады, якую вернікі захоўваюць на працягу года. Акрамя таго, у гэты дзень існуе традыцыя акунацца ў палонку. У Мінску акунуцца ў вадохрышчанскую купель можна будзе на пяці сталічных і прыгарадных вадаёмах. Як паведамляе сайт sobor.by, палонкі ў выглядзе крыжа (ярдані) высечаныя ў лёдзе каля выратавальных станцый на Камсамольскім возеры, Цнянскім вадасховішчы (раён вуліцы Мірашнічэнкі), Заслаўскім ("Мінскае мора", у раёне гідравузла), Дразды і Пціч (раён вёскі Ваўчковічы). Святары мінскіх храмаў асвянцілі тутэйшыя воды.