Праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ дабіцца не ўдалося

На зварот да Генпракурора актывісты атрымалі толькі паведамленне, што яго пераслалі ў Мінскую гарадскую пракуратуру.

"У адказе з Генеральнай пракуратуры згадваецца толькі наша заўвага да ўмоваў утрымання ў СІЗА МУС. Пра СІЗА КДБ там не напісана ўвогуле", -- распавёў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

Віцебскія актывісты лічаць, што да іхняга зварота ў Генеральнай пракуратуры падыйшлі фармальна, і таму на аб’ектыўнае разбіральніцтва па фактах гвалту і катаванняў у месцах зняволення яны ўжо не спадзяюцца, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".