Правілы прыёму ў ВНУ сёлета не будуць адрознівацца ад леташніх
Правілы прыёму ў ВНУ нічым не будуць адрознівацца ад леташніх. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Па яго словах, цяперашнія правілы паступлення не патрабуюць істотных зменаў.
На пытанне пра ўніфікацыю правіл паступлення ў ВНУ з Расійскай Федэрацыяй Радзькоў адказаў, што пакуль гэта толькі намер. Ён адзначыў, што ў Расіі ўведзены адзіны дзяржаўны іспыт, а ў Беларусі абітурыенты праходзяць цэнтралізаванае тэставанне. У перспектыве спецыялісты абедзвюх краін распрацуюць механізм узаемнага прызнання гэтых выпрабаванняў.
Як паведамляе БелаПАН, сёлета ў ВНУ на бюджэтнае навучанне плануецца прыняць 33 320 чалавек — на 626 больш, чым у 2009-м.