Прайшлі суды над абаронцамі старога Гродна
24 траўня Ленінскі раённы суд Гродна пакараў штрафам на дзесяць базавых велічыняў Максіма Губарэвіча, удзельніка абароны ад разбурэння будынка старога паравога млына.
Яшчэ сямі актывістам былі вынесеныя папярэджанні. Пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным пікеце разглядаў суддзя Дзмітрый Мацеюк. Ён не дазволіў прысутнічаць пры разглядзе справаў журналістам.
Нагадаем, на працягу двух дзён моладзь пратэставала супраць разбурэння млына. Яны стаялі перад бульдозерамі з расцяжкамі «Не губіце Горадню!» і «Ахоўваецца законам». Учора актывістаў затрымалі міліцыянты.
Радыё Свабода