Праз донарскую кроў у Беларусі два чалавекі атрымалі ВІЧ/СНІД
У Беларусі ў 2003 і 2005 зарэгістраваныя два выпадкі заражэння ВІЧ/СНІД праз донарскую кроў. Пра гэта паведаміла лекар-эпідэміёлаг аддзела прафілактыкі СНІД Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Самышава.
Па яе словах, апроч гэтага ў краіне было выяўлена 104 чалавекі, інфікаваныя ВІЧ, якія хацелі стаць донарамі. Як адзначыла Самышава, у Беларусі дзеля бяспекі донарскай крыві і яе кампанентаў распрацавана і паспяхова функцыянуе цэлая сістэма па адборы бяспечных донараў.
У прыватнасці, сістэма папярэдняга запісу і праверкі спісаў жадаючых здаць кроў па картатэцы Адзінага донарскага цэнтра дазваляе не дапусціць у шэрагі донараў выпадковых або хворых людзей.
Пры адборы донараў таксама вывучаецца іх лад жыцця ў цэлым і сексуальныя паводзіны. Кожная доза крыві падлягае абавязковаму лабараторнаму абследаванню на ВІЧ, сіфіліс, гепатыты В і С.
БЕЛТА