Праз два дні Мілінкевіч абвесціць, што будзе рабіць падчас выбараў
Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміў намеснік кіраўніка руху "За Свабоду" Юры Губарэвіч. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 снежня. Цяпер Аляксандр Мілінкевіч павінен абвясціць пра сваё канчатковае рашэнне: ці будзе ён балатавацца ў прэзідэнты. Нагадаем, што палітык адкладаў гэтае рашэне да часу абвяшчэння выбараў.
Па словах Губарэвіча, каманда Мілінкевіча заўсёды гатовая да выбараў. Цяпер рух "За Свабоду" разглядае магчымасць або склікаць тэрміновы сход, або параіцца іншым чынам. У кожным разе, абяцае Губарэвіч, у бліжэйшыя два дні канчатковае рашэнне будзе абвешчана.