Праз месяц пасля траўмы Міхаэль Шумахер застаецца ў коме
Лекары вырашылі пакуль не выводзіць сяміразовага чэмпіёна "Формулы-1" са стану комы.
Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на менеджара спартоўца. Шумахер знаходзіцца ў стане комы ўжо месяц. 29 снежня ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, катаючыся на горных лыжах ў французскіх Альпах.
Экс-гоншчыку зрабілі дзве аперацыі па выдаленні тромбаў. Яго пакідаюць у стане штучнай комы, каб паменшыць атрыманы ў выніку траўмы ацёк мозгу. Аднак вядома, што шанцы на поўнае выздараўленне змяншаюцца, калі чалавек застаецца ў стане комы доўгі час.
Фота — 112.ua