Праз паўгода Беларусь усё ж запусціць з Байканура спадарожнік

Беларусь плануе запусціць з Байканура спадарожнік пры канцы 2010 года. Ён будзе перадаваць інфармацыю сіноптыкам, службам Міністэрства па надзвычайных здарэннях, Міністэрствам сельскай і лсяной гаспадарак, а таксама геадэзістам і картографам. Беларускі касмічны апарат будзе перадаваць звесткі з вышыні ў 500 кіламетраў. Абсталяванне дазваляе з такой адлегласці распазнаваць аб'екты з дакладнасцю да двух метраў. Беларускі спадарожнік будзе важыць усяго 400 кілаграмаў, у той час як аналагічныя прыборы маюць масу ў некалькі тон, перадае тэлеканал СТВ.