Праз снегапад у Мінску ўтварылася 100 км аўтамабільных пробак
Снег, які 29 студзеня ішоў практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, справакаваў трохкратнае павелічэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Акрамя таго, праз няспынны снегапад у Мінску ўтварылася 100 км аўтамабільных пробак, што параўнальна з адлегласцю ад сталіцы Беларусі да Салігорска. Тэлеканал СТВ зазначае, што з большага ўчора адбываліся дробныя ДТЗ. Кіроўцы не вытрымлівалі дыстанцыю, перавышалі хуткасць і спрабавалі манеўраваць на дарозе, з якой камунальнікі не паспявалі прыбіраць снег.
Буйная аварыі адбыліся на ўездзе ў Мінск з боку Ўручча. А ў цэнтры горада, на скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Чырвонай, лоб у лоб сутыкнуліся джып і трамвай.
Буйная аварыі адбыліся на ўездзе ў Мінск з боку Ўручча. А ў цэнтры горада, на скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Чырвонай, лоб у лоб сутыкнуліся джып і трамвай.