Праз удар маланкі не працуе тунэль пад Ла-Маншам

Рух па тунэлі пад пралівам Ла-Манш, што раздзяляе Вялікабрытанію і кантынентальную Еўропу, позна ўвечары ў чацвер быў спынены з-за пападання маланкі ў трансфарматарную падстанцыю, паведамляе ВВС.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі Эшфард, размешчанай ля ўезду ў тунэль у графстве Кент на паўднёвым усходзе Англіі. На падстанцыі ўзнік пажар, пасля чаго на лініі была адключана электрычнасць.

Як паведамляецца, у шляху былі спыненыя чатыры цягніка. Два з іх адправіліся ў чацвер вечарам з Лондана, адзін - з Парыжа, яшчэ адзін - з Брусэля.