Прэм'ер Брытаніі Браўн: Брытаніі пагражае кліматычная катастрофа

Брытаніі пагражаюць катастрофы ў выглядзе паводак, засух і перыядаў забойчай спёкі, калі сусветныя лідэры не выпрацуюць пагадненне пра супрацьдзеянні кліматычным пераменам, папярэдзіў прэм’ер Гордан Браўн.  Паводле ягоных словаў, засталося толькі 50 дзён, падчас якіх удзельнікі снежаньскага кліматычнага саміту ААН у Капенгагене змогуць выйсці з тупіка і ўратаваць свет, перадае ВВС.