Прэм'ер Літвы: Церпяць нявінныя людзі. З гэтым нельга мірыцца
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс сёння выказаўся з нагоды падзеяў, што адбываюцца ў Беларусі ў сувязі з вынікамі выбараў. Ён не сказаў, якія канкрэтна дзеянні трэба прадпрымаць у адказ на палітычныя рэпрэсіі. Аднак адзначыў, што Еўрасаюз у гэтай сітуацыі мусіць паводзіць сябе "па-рознаму". "Адна справа — у адносінах да кіраўніцтва рэжымам, іншая — да людзей", — заявіў Кубілюс.
З нагоды магчымасцяў збліжэння Беларусі з Захадам прэм'ер адзначыў, што беларускія ўлады "не могуць перакрочыць праз пэўныя свае ўнутраныя бар'еры". Таму, на думку Кубілюса, "церпяць нявінныя людзі, лідары апазіцыі, з гэтым нельга мірыцца".
Кіраўнік ураду лічыць важным, каб бліжэйшым часам "у адносінах да гэтых выбараў і іх наступстваў дамовіўся ўвесь ЕС", — перадае Delfi.lt.