Прэм'ер Літвы сумняецца, што Лукашэнка будзе запрошаны на святкаванне

Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс цалкам падтрымлівае рашэнне кіраўніка дзяржавы Далі Грыбаўскайтэ запрасіць на святкаванне 20-х угодкаў аднаўлення незалежнасці Літвы расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Аднак прэм'ер сумняецца ў мэтазгоднасці запрашэння кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе агенцтва "БалтИнфо" са спасылкай на выступленне Кубілюса ў эфіры радыёстанцыі Žinių radijas. Параўноўваючы запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі з прыездам Дзмітрыя Мядзведзева, літоўскі прэм'ер адзначыў, што пытанне з кіраўніком Беларусі мае ў гістарычным і міждзяржаўным кантэксце "некалькі іншае адценне", бо ў Еўрасаюза маюцца патрабаванні да Беларусі ў сферы выканання правоў чалавека.

"Мне здаецца, што перш, чым зрабіць такі крок, нам трэба атрымаць вычарпальную кансультацыю ў дыпламатычных колах", — патлумачыў Андрус Кубілюс.