Прэм'ер Літвы: Віленскі край — самы адсталы ў краіне
Прэм'ер-міністр Літвы Андрюс Кубілюс заклапочаны тым, што Віленскі край, у якім жыве шмат палякаў і беларусаў, лічыцца самым адсталым ў краіне. Як паведамляе "БалтИнфо", Кубілюс адзначыў, што прагрэс заўсёды і паўсюль гарантуецца адкрытасцю і канкурэнцыяй. Ён дадаў, што літоўцы, якія жывуць там, дзе большасць складаюць палякі і беларусы, не павінны сябе адчуваць меншасцю, правы якога ніхто не абараняе.