Прэм'ер-міністр Егіпта Хішам Кандзіль сышоў у адстаўку
Раней паведамлялася, што прашэнні аб адстаўцы падалі 11 міністраў.
Сярод іх - міністр замежных спраў, міністр турызму, грамадзянскай авіяцыі, камунікацый і інфармацыйных тэхналогій, пітной вады і санітарыі, міністр па справах парламента і аховы навакольнага асяроддзя, міністр юстыцыі.
Нагадаем, што апазыцыя ў Егіпце заклікае народ да масавых акцыяў грамадзянскага непадпарадкавання. Асноўная мэта пратэстоўцаў сыход прэзідэнта Мурсі. Яго папракаюць у невыкананні сваіх перадвыбарных абяцанняў і няўмелым кіраванні краінай.