Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння наведае Азербайджан

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння наведае з аднадзённым працоўным візітам Азербайджан. У складзе беларускай дэлегацыі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, міністр гандлю Валянцін Чэкалаў, намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідэрскі.  Як адзначае БЕЛТА, запланаваная сустрэча Сяргея Сідорскага з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Артурам Расі-задэ.